Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант перад спартыўна-забаўляльным шоу «Час нашых перамог», якое пройдзе ўжо сёння ў «Мінск-Арэне», ад імя кіраўніка дзяржавы павітала замежных удзельнікаў шоу, перадае БелТА.
«Я вельмі рада перад нашым шоу ўсіх вас ад імя нашага прэзідэнта, якога, я ўпэўненая, вы ўсё выдатна ведаеце, вітаць вас у нас у краіне, у Рэспубліцы Беларусь. Вітаць тут — у „Мінск-Арэне“. Мы з вамі разам сёння становімся ўдзельнікамі для нашай краіны гістарычнай падзеі ў сацыяльна-культурнай сферы. Такога маштабу шоу ў нас у краіне яшчэ не праводзілася. Гэта такая смелая задумка арганізатараў», — сказала Наталля Эйсмант.
Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы адзначыла, што сёння беларускія спартсмены не адны, а ў кампаніі з лепшымі сябрамі з усяго свету. «Вашы краіны — Расія і Кітайская Народная Рэспубліка — нашы стратэгічныя партнёры. Мы заўсёды разам, і ў добрыя, і ў крыху больш складаныя часы. Сённяшняе шоу — самае прамое таму пацвярджэнне. Таму яшчэ раз ад імя Прэзідэнта — сардэчна запрашаем у нашу краіну! Спадзяюся, вам тут падабаецца. Разумею, што вы тут працуеце. У вас суцэльныя рэпетыцыі, і вам не да нейкіх экскурсій, не да забавак. Спадзяюся, вам хоць трохі ўдалося ўбачыць нашу краіну. І мы, вядома, будзем рады бачыць вас у гасцях заўсёды», — запэўніла яна.
Наталля Эйсмант адзначыла, што гэта датычыцца не толькі спартыўных спаборніцтваў або забаўляльных праектаў: «проста прыязджайце ў Беларусь у госці! У нас прыгожа і ў нас смачна. Я думаю, не ўсім з вас можна многае есці, але часам патрошачку можна».
Прэс-сакратар беларускага лідара ад сябе асабіста дадала, што замежныя ўдзельнікі ўносяць вялікі ўклад у шоу «Час нашых перамог» і ўпрыгожваюць яго сваім нацыянальным каларытам. «Гэта самае галоўнае. Вы ўяўляеце свае краіны ў самым што ні на ёсць лепшым выглядзе. І вы проста ўпрыгожванне нашага шоў. Мы Вам вельмі ўдзячныя», — сказала яна.
Наталля Эйсмант звярнула ўвагу, што ў гасцініцы замежных гасцей чакаюць сюрпрызы. «Вас чакаюць невялікія падарункі ад Прэзідэнта. Каб ваш прыезд запомніўся вам. Каб гэтая памяць аб сённяшнім мерапрыемстве ў вас захавалася», — заключыла прэс-сакратар прэзідэнта.
Фота БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.