Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у «Мінск-Арэну», дзе праходзіла маштабнае спартыўна-забаўляльнае шоу «Час нашых перамог», перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы разам з 7 тысячамі гледачоў назіраў за яркім, маляўнічым паказам.
Асноўная ідэя мерапрыемства — яднанне і аб’яднанне. На гэтым будавалася і канцэпцыя шоу, якая непасрэдна пераклікаецца з назвай — «Час нашых перамог». Праграма была падзелена на 12 тэматычных блокаў — па аналогіі з цыферблатам: «Час марыць», «Час любіць», «Час ствараць», «Час сябраваць». Заключным блокам стаў «Час нашых перамог».
У праграме — выступленні вядомых беларускіх спартсменаў і артыстаў, а таксама гасцей з Расіі і Кітая. Гэта першы праект такога маштабу. Арганізатары называюць яго часткова эксперыментальным. Менавіта таму на яго нельга было набыць білеты. На спартыўна-забаўляльнае шоу запрасілі ў асноўным студэнцкую і рабочую моладзь. Але калі ўсё атрымаецца так, як задумваецца, «Час нашых перамог» атрымае працяг і яго змогуць убачыць больш беларусаў.
Прэв’ю: БелТА
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.