Вы тут

Шмат пухнатых катоў і котак сабраліся пад дахам ГЦ Minsk City Mall


З аднаго боку праходзіў кастынг пародзістых катоў: мэйн-куны, персы, сфінксы, бенгалы- (цікавай леапардаўскай масці) і іншыя элітныя каты. На процілеглым баку гандлёвага цэнтра дабрачынная выстава «Горад котак» прымала сваіх шматлікіх наведвальнікаў. Тут людзей было намнога больш, бо ўваход зрабілі бясплатным, і хапала ўсялякіх дзіцячых гульняў і актыўнасцей.


Увага да беднага кашачага боку дарослых і дзяцей зыходзіла перш-наперш з гуманых меркаванняў –  і гэта галоўнае. Калі б клеткі паставіць на адной лакацыі, чаргуючы, пародзістая котка- дваровая, для многіх наведвальнікаў, а для дзяцей у асаблівасці, усе выглядалі б аднолькава прывабнымі. Насамрэч, усеагульнай сімпатыі і ўвагі 60 бяздомным катам і коткам, якія знаходзяцца пад апекай валанцёрскай арганізацыі «Заашанс», ніхто не шкадаваў. Іх хаткі-пераноскі акружылі, ахвяравалі корм і цацачкі ў падарункі. Гандлёвы цэнтр размешчаны ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе, акрамя мінчан, шмат транзітных пасажыраў. Знайшліся каты-ўдачунчыкі, у асноўным гэта кацяняты і «юніёры-падлеткі», чый статус істот з падваротні змяніўся на кватэрна-хатні. Некаторыя будуць забраныя бліжэй, ці пад самы Новы год, у якасці падарунка пад ёлачку.

Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат