Вы тут

Уражанні прызёра Алімпійскіх гульняў аб маштабе шоу «Час нашых перамог»


Батутысты двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы Віялета Бардзілоўская падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў спартыўна-забаўляльным шоу «Час нашых перамог», якое адбылося 7 снежня ў "Мінск-Арэне", паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАК.


«Сабраць усіх гімнастаў, акрабатаў, батуцістаў (вялікая колькасць спартсменаў яшчэ і з розных краін — Расіі, Кітая), а таксама артыстаў, музыкантаў — гэта нешта! — расказала Віялета Бардзілоўская. — Афармленне і ідэя з часам, якая праходзіць праз усе шоу, уражваюць. Больш за ўсё спадабалася фінальная частка. Гэты пасыл і відэа ў канцы, гэтыя ўспаміны, усе атлеты на сцэне — вельмі кранальна, на слёзы прабівае!

Іван Літвіновіч асабліва адзначыў важнасць зносін. «З-за свайго шчыльнага графіка шмат з кім не атрымліваецца пабачыцца, а гэтае свята — выдатная магчымасць паразмаўляць з усімі. Ну і хочацца, каб дзецям і моладзі спадабалася шоу, і яны зацікавіліся спортам, прыйшлі займацца», - сказаў Іван Літвіновіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.