Вы тут

Свята танца праходзіць у выхадныя ў Мінску


7-8 снежня ў сталічным Палацы спорту праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце «Alliance Trophy 2024», якія завершацца познім вечарам у нядзелю.


Удзел у свяце танца бяруць удзел каля 800 танцораў з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана.

У час цырымоніі адкрыцця турніру старшыня праўлення Асацыяцыя «Беларускі альянс танцавальнага спорту» Антон Юспа абвясціў прывітанне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, выказаў словы падзякі суарганізатарам, партнёрам і аб’явіў спаборніцтвы адкрытымі.

На працягу двух дзён спартыўныя пары ўсіх узростаў змагаюцца за перамогу і прызавыя месцы ў класавых і адкрытых катэгорыях у розных дысцыплінах.

Усім пераможцам у намінацыях будуць уручаны дыпломы, медалі і падарункі.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіла Асацыяцыя «БАТС» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.