Дзе можна атрымаць міжнародны сертыфікат тэхнічнага агляду, расказалі ва УП «Белтэхагляд», паведамляе БелТА.
Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца толькі на дыягнастычных станцыях, акрэдытаваных у якасці інспекцыйнага органа ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Беларусі: нумар 210 Мінска, нумар 235 Гродна, нумар 241 горада Ляхавічы, нумар 152 Бабруйска, нумар 167 Віцебска, нумар 200 Брэста, нумар 252 Магілёва.
Для атрымання міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду неабходна прадаставіць дакументы (звесткі), указаныя ў Палажэнні аб парадку атрымання міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2022 года нумар 175: заява, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхнічны пашпарт), дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Работнік УП «Белтэхагляд» ажыццяўляе ідэнтыфікацыю транспартнага сродку, таму прадстаўленне транспарту на дыягнастычную станцыю абавязковае.
Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.