Вы тут

Ад гэтага залежаў лёс людзей. Русы аб рашэннях Прэзідэнта ў 1990-я гады


За 30 гадоў Інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі створана ўнікальная краіна — прыгожая, багатая, самадастатковая, паважаная. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Міхаіл Русы ў эфіры праграмы «Рэцэпт сапраўднага беларуса» на «РТР-Беларусь», паведамляе БелТА.


«За 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва, абсалютна новага падыходу да кіравання, створана ўнікальная краіна — прыгожая, багатая, самадастатковая, паважаная. І кіраўнік дзяржавы гаворыць: за 30 гадоў базу стварылі, цяпер новы паход. Мы беглі, зараз скокнуць трэба», — сказаў Міхась Русы.

Ён нагадаў словы кіраўніка дзяржавы на VII Усебеларускім народным сходзе — «Час выбраў нас!». Яны адрасаваны маладому пакаленню.

«А ў той час Прэзідэнт абраў нас. Ён прыйшоў адзін з маленькай камандай, — адзначыў Міхаіл Русы. — Дзякуючы яго падыходу, вопыту, нашым намаганням захавалі гаспадаркі. Мы за гэты час стварылі аграпрамысловы комплекс, які канкурыруе сёння на любым рынку па якасці, па кошце, па наглядзе і па экалагічнай бяспецы».

Міхаіл Русы ў 1990-я гады ўзначальваў камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў. Быў вар’ятскі дэфіцыт, талоны, кіламетровыя чэргі, «мукі хапала на тры дні».

«Шлях унікальны. Кіраўнік дзяржавы адразу зрабіў стаўку на буйнатаварныя гаспадаркі, даючы магчымасць развівацца кожнаму сектару — асабістым падсобным, фермерскім гаспадаркам», — успамінае Міхаіл Русы.

Ужо на першым Усебеларускім народным сходзе была прынята пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вёска атрымала прыярытэт. «Ад гэтага залежаў лёс людзей, лёс краіны. І кіраўнік дзяржавы абазначыў тры пасылы, як будзем развівацца, — экспарт, жыллё, прадукты харчавання. Першае — накарміць людзей, другое — лакаматыў, які пацягнуў за сабой сельгасмашынабудаванне, нафтахімічны комплекс. У выніку ўсё спрацавала , людзі паверылі», — сказаў Міхаіл Русы.

Пытанні вырашаліся з выездам на месца. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу зрабіць так, каб усё, што можам, выраблялі самі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.