Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп захацеў адмяніць права на атрыманне грамадзянства Злучаных Штатаў па праве нараджэння, замацаванага ў 14-й папраўцы да канстытуцыі краіны. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу NBC News.
«Мы павінны пакласці гэтаму канец», — сказаў амерыканскі лідар, назваўшы гэтае права «смешным».
Такім чынам, 47-ы прэзідэнт хоча забраць права на станаўленне грамадзянамі ў дзяцей тых бацькоў, хто не мае грамадзянства на тэрыторыі Злучаных Штатаў, але нарадзіў дзіця на тэрыторыі краіны. Паводле слоў Трампа, такое правіла нібыта дзейнічае толькі на тэрыторыі ЗША, аднак яно замацавана на канстытуцыйным узроўні больш як у 30 краін свету.
Раней Трамп анансаваў план па змене парадку правядзення выбараў, каб зрабіць працэдуру больш арганізаванай. У прыватнасці, ён спаслаўся на нядаўна прыняты закон у Каліфорніі, паводле якога мясцовыя ўлады не маюць права патрабаваць у выбаршчыкаў пасведчання асобы пры галасаванні. Паводле яго слоў, гэта з’яўляецца злачынствам, якое неабходна спыніць.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.