Археолагі падчас раскопак на поўначы Егіпта выявілі манеты з выявай Клеапатры, паведамляюць РИА Новости са спасылкай на Міністэрства турызму і старажытнасцяў гэтай афрыканскай краіны.
Лакацыя раскопак знаходзіцца недалёка ад Александрыі. Егіпецка-дамініканская археалагічная місія працавала пад паўднёвай сцяной храма Тапасірыс-Магна. Знаходкі датуюцца эліністычным перыядам гісторыі Старажытнага Егіпта. У прыватнасці, былі выяўленыя 337 манет (на некаторых з іх намаляваная царыца Клеапатра VII), рытуальныя гаршкі, алейныя лямпы, гаршкі з вапняка для захоўвання ежы і касметыкі, бронзавыя статуэткі і амулет у выглядзе скарабея.
Спецыялісты вылучаюць сярод артэфактаў бюст жанчыны з царскай каронай з белага мармуру. Некаторыя археолагі лічаць, што гэта можа быць Клеапатра, на думку іншых, гэта адна з прынцэс дынастыі Пталемеяў.
Таксама археолагам пашчасціла выявіць руіны храма старажытнагрэцкай эпохі, які датуецца IV стагоддзем да нашай эры.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.