Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 29 асоб, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Усе яны раскаяліся ў зробленым і звярнуліся з хадайніцтвам аб памілаванні да кіраўніка дзяржавы. Гэта 11 жанчын і 18 мужчын. Сярод іх 6 чалавек маладзейшых за 25 гадоў, 3 пенсіянеры, 2 інваліды, 15 маюць хранічныя захворванні.
Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі памілаваных.
Таксама Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 снежня падпісаў Указ нумар 459 «Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах»
У адпаведнасці з указам з 1 сакавіка 2025 года выкарыстанне слоў «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «нацыянальны», «беларускі» ў назвах культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца адбор асоб для іх падрыхтоўкі да ўдзелу і (або) для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах ад імя Рэспублікі Беларусь, дапускаецца толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржаўная арганізацыя.
Нацыянальная школа прыгажосці надзяляецца статусам адзінага каардынатара па арганізацыі і правядзенні Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», адбораў прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.
Указам таксама вызначаецца парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных культурных, спартыўных, адукацыйных мерапрыемствах, дакументамі аб правядзенні якіх прадугледжана прадстаўніцтва дзяржавы толькі адной асобай (калектывам).
Прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на такіх мерапрыемствах фізічнай асобай або камандай стане магчымым пры ўмове праходжання імі нацыянальнага адбору ці накіравання іх для ўдзелу дзяржаўнай арганізацыяй або паведамлення ў дзяржаўны орган аб намеры прыняць удзел у такім мерапрыемстве.
Гэтыя нормы дадуць магчымасць забяспечыць абарону інтарэсаў нашай краіны і ажыццяўляць на самым высокім прафесійным узроўні падрыхтоўку нацыянальных удзельнікаў да значных міжнародных мерапрыемстваў.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.