Вы тут

Галоўчанка: Тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці за 10 месяцаў вырас на 11% да аналагічнага перыяду 2023 года


Такі вынік агучыў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці.


Фота: БелТА

— Мы з губернатарам напярэдадні пасяджэння абмеркавалі шэраг найбольш актуальных, гарачых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Па многіх кірунках работа равіваецца актыўна, але дзесьці трэба націснуць. Напэўна, асноўным вынікам нашай работы бягучага года з’яўляецца развіццё ўзаемнага гандлю.

Прэм’ер-міністр паведаміў, што, па даных беларускага боку, за 10 месяцаў 2024-га тавараабарот вырас на 11% да аналагічнага перыяду мінулага года і перавысіў 650 мільёнаў долараў у эквіваленце.

Ён акцэнтаваў увагу на важным моманце: тавараабарот збалансаваны, і экспартна-імпартныя патокі ў абодвух напрамках практычна суадносяцца.

Абмеркавалі бакі і перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва: станкабудаванне, аварыйна-ратавальная тэхніка і суднабудаванне.

Па выніках пасяджэння бакі падпісалі кантракты на суму 1 мільярд 50 мільёнаў расійскіх рублёў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.