Акрамя сезонных захворванняў у зімовы час чалавека можа нечакана падкасіць хранічная хвароба. Урач-тэрапеўт Надзея Чарнышова расказала, што гэта можа быць і алергія, і вушныя хваробы, і бранхіяльныя праяўленні. Каб знізіць рызыку такіх сюрпрызаў, варта апранацца па надвор’і і не пераахалоджвацца, а пры падазроных прыкметах звяртацца па медыцынскую дапамогу.
Па словах спецыяліста, зімой чалавек можа сутыкнуцца з хваробамі дыхальнай сістэмы, такімі як бранхіяльная астма, абструктыўная хвароба лёгкіх. Асабліва калі той, хто пакутуе хранічным лёгачным захворваннем прабяжыцца па вуліцы, хапаючы ротам халоднае паветра. Па такім жа прынцыпе ўзнікаюць запаленні верхніх дыхальных шляхоў – ларынгіт, фарынгіт, танзіліт. А аматарам хадзіць без шапкі або ў лёгкім галаўным уборы пагражае пераахаладжэнне і абвастрэнне атыту.
У марознае надвор’е расце верагоднасць развіцця захворванняў нырак і мачавога пузыра, напрыклад, піяланефрыту і цыстыту. Каб абараніцца ад хвароб мочавыдзяляльнай сістэмы, медык рэкамендуе не сядзець на халодным, насіць доўгія курткі, цёплы і вільгацеахоўны абутак.
Таксама да наступлення халадоў нярэдка «прачынаюцца» артрозы і поліартрыты — такім чынам на змену надвор’я і пераахаладжэнне могуць адрэагаваць суставы. Яшчэ адна праблема, якая сустракаецца ў многіх – алергія на холад, калі на скуры з’яўляецца раздражненне, якое суправаджаецца пачырваненнем, свербам і лушчэннем.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.