Вы тут

У Слуцку адбыўся пажар у інтэрнаце: былі эвакуіраваны 320 чалавек


З-за пажару ў інтэрнаце ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» у Слуцку было эвакуіравана 320 чалавек, з іх 85 дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.


Фота БелТА

«Учора ўвечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што спрацавала пажарная сігналізацыя ў інтэрнаце, размешчаным на вуліцы Маладзёжная ў горадзе Слуцку. Задымленне было звыяўлена на першым паверсе. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў жыхары інтэрната вынеслі на калідор мужчыну, які быў перададзены медыкам», — расказалі ў прэс-службе.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС, пачуўшы сігнал сістэмы апавяшчэння пра пажар, з будынка эвакуіраваліся 320 чалавек (з іх 85 дзяцей). У выніку пажару пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці.

Прычына здарэння высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.