Вы тут

У Мінску адкарэкціруюць маршруты наземнага транспарту з адкрыццём новых станцый метро


У Мінску скарэкціруюць рух шэрагу маршрутаў наземнага транспарту ў сувязі з будучым уводам новых станцый метрапалітэна, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.


Фота БелТА

Як растлумачыў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, з адкрыццём участка трэцяй лініі метро да станцыі «Слуцкі гасцінец» будзе перагледжаны рух грамадскага транспарту.

«Мы разглядаем варыянты змены трасы некаторых дзеючых маршрутаў. Магчымая таксама карэкціроўка інтэрвалаў руху, а ў шэрагу выпадкаў маршруты будуць падоўжаныя да новых станцый метро», — адзначыў Юрый Супрановіч.

Зеленалужская лінія метро, адкрытая ў лістападзе 2020 года, на сённяшні дзень уключае чатыры станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Да канца 2024 года чакаецца ўвод у эксплуатацыю станцый «Аэрадромная», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасцінец» і электрадэпо «Слуцкае».

Як раней паведамляў дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў, Зеленалужская лінія штодня перавозіць каля 15 тыс.пасажыраў. З адкрыццём новых станцый гэты паказчык істотна ўзрасце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.