Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі дзейнасці арганізацыі за 2024 год і зацвердзіў план на 2025 год, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Галоўнай падзеяй сусветнага спартыўнага жыцця ў адыходзячым годзе сталі летнія Алімпійскія гульні. Гэтым летам у сталіцы Францыі беларускія атлеты заваявалі 4 узнагароды: 1 залатую, 2 сярэбраныя і 1 бронзавую, Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам па скачках на батуце.
Пры падтрымцы НАК Беларусі актыўны ўдзел у важных стартах у 2024 годзе бралі юныя беларускія спартсмены. На I Зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор’я» ва Уладзівастоку нашы хлопцы выйгралі 13 медалёў (5-4-4), а з VIII Летніх міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Азіі» ў Якуцку прывезлі 78 узнагарод (27-21-30).
Адным з найважнейшых праектаў НАК Беларусі стаў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі», які прайшоў у чэрвені ў Пружанах, дзе сумесна з рэспубліканскімі федэрацыямі была арганізавана работа 26 спартыўных пляцовак. Усяго ўдзел у «Вытоках» у 2024 годзе прынялі каля 10 000 чалавек. Таксама маштабным атрымаўся і Алімпійскі дзень ля Палаца спорту, дзе юныя мінчане і госці сталіцы бліжэй пазнаёміліся з рознымі відамі спорту.
У красавіку адыходзячага года быў арганізаваны Нацыянальны форум атлетаў, у рамках якога адбыліся майстар-класы з удзелам экспертаў і спецыялістаў у галіне спорту. Завершаць год свята для дзяцей вядомых спартсменаў «Алімпійская ёлка», а таксама ўручэнне прэмій Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат