Вы тут

Гараць навагоднія ёлкі сталіцы


Зараз з 17 да 22 горад будзе патанаць у агнях, цешачы людское вока. Сонечных дзён у снежні мала, таму ілюмінацыя і падсветка будынкаў вельмі дарэчы. Усіх гірлянд па Мінску - 300 км! Сёлета вулічная падсветка абноўлена на 30 працэнтаў. У сталіцы 27 асноўных ёлак. Пра гэта падчас уключэння самай галоўнай, топавай ёлкі горада і краіны паведаміў дырэктар УП «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч.


Калі ёлкі запальваюць, значыць, гэта ўсім трэба! На пл. Незалежнасці ўсімі сваімі шарамі глядзіць Навагодняя прыгажуня, вышынёй 18 метраў. Яна цудоўна глядзіцца днём і ўвечары. І ў яе рознакаляровых агнях адлюстроўваюцца знакавыя аб’екты. Размешчаныя побач, - Дом Урада, Чырвоны касцёл, Галоўпаштамт, галоўныя корпусы БДУ і педагагічнага ўніверсітэта.

Прывакзальная плошча за кошт гістарычных і сімвалічных “Варотаў Мінска”, будынку вакзала і іншых, таксама з'яўляецца славутасцю сталіцы. Прыбраная ёлка дадае добрага настрою гараджанам і транзітным пасажырам. Транспартная навагодняя тэма знайшла свой працяг на плошчы каля будынку былога 1-га Мінскага аэрапорта. (Прыпынак аўтобусаў так і называецца - «Стары аэрапорт»). Тут традыцыйна, гэты год не стаў выключэннем, ёлка ставіцца ў кампаніі з прыгожымі казачнымі аленямі. Будынак былога аэравакзала, пабудаваны ў 1957 годзе па праекце архітэктара Г. У.  Заборскага, з падсветкай і прыбранай зялёнай суседкай, выглядае настальгічна і  атмасферна.

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.