Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 12 снежня ноччу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса, днём адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу, услед за якім пачне паступаць халоднае паветра арктычнага паходжання.
Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі ў краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 1–7 марозу, а максімальная днём ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём — падаць.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.