Вы тут

Прапануйце — і вас пачуюць


З канца кастрычніка ў Беларусі працуе новая анлайн-платформа «Народная пятилетка», дзе кожны ахвотны жыхар краіны можа пакінуць свае меркаванні, ідэі і прапановы па ключавых сферах развіцця дзяржавы: ад пытанняў ЖКГ адукацыі і аховы здароўя да змянення заканадаўства. 


За гэты час платформу наведалі каля 4800 грамадзян, якія пакінулі каля 1800 унікальных прапаноў. Па выніках некаторых з іх падрыхтаваны шэраг дакументаў, якія накіраваны зацікаўленым — у органы выканаўчай і заканадаўчай улады. А найбольш сталыя і прадуманыя прапановы знойдуць сваё адлюстраванне ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2025–2030 гады. 

Як распавёў намеснік старшыні Беларускай партыі «Белая Русь», намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Андрэй Басак, найбольш ідэй, прапаноў і меркаванняў жыхары нашай краіны пакідаюць па такіх сферах, як ЖКГ, ахова здароўя, адукацыя і жыццё ў вёсцы.

— Мы бачым, што грамадзянская супольнасць сёння праходзіць сваё развіццё і займае пэўную нішу ў дзяржаве. Адна з галоўных функцый платформы — прыцягнуць нашых грамадзян у кіраванне дзяржавай. Ідэі, якімі яны дзеляцца, у будучыні могуць быць увасоблены ў жыццё, што зробіць яго больш камфортным, а таксама павысіць якасць паслуг у розных сферах, — адзначыў Андрэй Басак.

Каб падзяліцца сваім меркаваннем, ідэяй ці прапановай, неабходна зайсці на рэсурс меркаванне.бел, перайсці на анлайн-платформу «Народная пятилетка», выканаць простае арыфметычнае дзеянне для пацвярджэння таго, што карыстальнік з’яўляецца чалавекам, пасля чаго абраць сферу, якая цікавіць, і падзяліцца ў вольнай форме сваім меркаваннем. Платформа з’яўляецца ананімнай. Меркаванне ў далейшым будзе прааналізавана і ўлічана.

І такіх прыкладаў ужо нямала. Мінчане і госці сталіцы шмат пакідаюць прапаноў па добраўпарадкаванні паркаў, вуліц і іншых тэрыторый, рабоце грамадскага транспарту, маршрутах і інтэрвалах руху. Усе гэтыя прапановы накіраваны кіраўніцтву Мінгарвыканкама. Не адстаюць і сельскія жыхары — шэраг ініцыятыў датычыцца паляпшэння жыцця на вёсцы і вяртання людзей у сельскую мясцовасць. Нямала слушных ініцыятыў на платформе па змяненні заканадаўства, у прыватнасці якое датычыцца сямейных адносін, правілаў дарожнага руху і інш. Яны накіроўваюцца ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, міністэрствы і іншым зацікаўленым.

У некаторыя дні адзначаюцца пікавыя значэнні, калі ад грамадзян паступае больш за 100 прапаноў, што з’яўляецца сведчаннем запатрабаванасці платформы. Як адзначыў сацыёлаг-кансультант Уладзімір Літвіновіч, анлайн-платформа «Народная пятилетка» — перадавы інструмент у плане ўліку меркавання грамадзян для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў і вырашэння важных для грамадзян пытанняў. Такая практыка існуе на постсавецкай прасторы. Напрыклад, ва Узбекістане ёсць платформа, на якой збіраюцца думкі грамадзян, пасля чаго выбудоўваецца іх рэйтынг. Людзі маюць магчымасць выказацца, якія з абазначаных пытанняў з’яўляюцца больш актуальнымі, і далей у парадку прыярытэту гэтыя пытанні накіроўваюцца ў розныя органы, якія адказваюць за тыя ці іншыя сферы, узнятыя ў зваротах людзей. Некалькі падобных платформ існуе і ў Расіі. Усе яны ўлічваюць меркаванне актыўных, неабыякавых грамадзян, якія гатовы выказваць свае думкі, канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні тых ці іншых працэсаў.

Нямала прапаноў на анлайн-платформе і ад моладзі. Найбольш турбуюць тэмы адукацыі, прафесійнага росту і падрыхтоўкі на розных этапах навучання, статусу і сацыяльных гарантый маладога спецыяліста, магчымасцяў для атрымання жылля. Паступаюць прапановы ад моладзі аб развіцці малых гарадоў, рэканструкцыі ўстаноў культуры і будаўніцтве спартыўных аб’ектаў.

— Звароты маюць канструктыўны характар. Гэта вельмі важна, бо паказвае, што моладзь сёння гатова гаварыць, уносіць прапановы і ўвасабляць іх у жыццё, — заўважыў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.

Алена КРАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.