Вы тут

Келер-Зутэр выбрана прэзідэнтам Швейцарыі на 2025 год


Швейцарскі палітык Карын Келер-Зутэр, якая раней займала пасады міністра фінансаў і віцэ-прэзідэнта краіны, выбрана кіраўніком дзяржавы на 2025 год. Пра гэта паведаміў Федэральны сход (парламент) Швейцарыі на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы X, інфармуе ТАСС.


Келер-Зутэр атрымала 168 галасоў з 203. Яна ўступіць у пасаду з 1 студзеня 2025 года. На пасаду віцэ-прэзідэнта абраны Гі Пармелен, раней ён займаў пасаду міністра эканомікі Швейцарыі.

Швейцарыя — федэратыўная парламенцкая рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца парламентам з ліку членаў Федэральнай рады (урад) тэрмінам на адзін год без права перавыбрання на наступны тэрмін. З 1 студзеня да 31 снежня 2024 года гэтую пасаду займае Віёла Амхерд.

Келер-Зутэр нарадзілася ў 1963 годзе. Вучылася на перакладчыка ў Цюрыхскім універсітэце прыкладных навук, потым скончыла аспірантуру па педагогіцы ў Фрыбургскім універсітэце. Да пачатку палітычнай кар’еры ў 1992 годзе працавала настаўнікам у школе. Брытанская газета The Financial Times у 2023 годзе ўключыла яе ў спіс 25 самых уплывовых жанчын года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.