Вы тут

Паездка з сюрпрызам: у грамадскім транспарце Мінска ўстанавілі скрыні для лістоў Дзеду Марозу


У Мінску ўпершыню праходзіць акцыя, дзякуючы якой любы ахвочы можа адправіць ліст у рэзідэнцыю Дзеда Мароза непасрэдна з гарадскога транспарту, паведамілі БелТА ў ДП «Мінсктранс».


З 10 снежня па горадзе курсіруюць 46 аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў, упрыгожаных навагодняй ілюмінацыяй. У кожным з іх устаноўлены спецыяльныя паштовыя скрыні для лістоў. «Кожны такі транспарт упрыгожаны гірляндамі, якія ствараюць святочны настрой. На скрынях размешчаны наклейкі з надпісам: „Тут вы можаце адправіць ліст у рэзідэнцыю Дзеда Мароза“. Для гэтага дастаткова пакласці ліст у канверце з указаннем адраса: рэзідэнцыя Дзеда Мароза, Белавежская пушча», — расказалі ў «Мінсктрансе».

Акцыя праводзіцца ўпершыню, таму арганізатары пакуль не могуць дакладна сказаць, колькі лістоў збярэцца. Але ўжо зараз заўважна, што незвычайная ідэя прыцягнула ўвагу пасажыраў. «Пасля завяршэння акцыі лісты будуць перададзены ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Спадзяемся, што гэта ініцыятыва стане добрай традыцыяй», — дадалі ў аб’яднанні.

Транспартныя маршруты з поштай Дзеда Мароза ахопліваюць увесь горад, і кожны мінчанін або госць сталіцы можа адчуць чараўніцтва святаў. Акцыя працягнецца да 29 снежня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.