Вы тут

У Баранавічах у 15-гадовага школьніка канфіскавана зброя і боепрыпасы


У адной з баранавіцкіх кватэр супрацоўнікі органаў унутраных спраў знайшлі і канфіскавалі больш за 220 патронаў, вінтоўку, чатыры штык-нажы, а таксама іншыя боепрыпасы і іх складовыя часткі, паведамляе тэлеграм-канал Дзяржкамітэта судовых экспертыз.


Арсенал належаў 15-гадоваму падлетку. Як растлумачыў школьнік, частка гэтых знаходак знойдзена ім на працягу года на тэрыторыі Баранавіцкага раёна пры дапамозе металашукальніка.

Згодна з заключэннем экспертаў, штыкі ад вінтоўкі сістэмы «Мосіна» ўзораў 1891 і 1891/1930 гадоў, вінтоўкі сістэмы «Манліхера» ўзору 1888 года, а таксама нямецкі штык узору 1884/1898 гадоў з’яўляюцца халоднай зброяй колючага і колюча-рэжучага дзеяння і выраблены заводскім спосабам.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Судовыя эксперты нагадваюць, што пры выяўленні зброі, боепрыпасаў, выбухованебяспечных прадметаў неабходна паведаміць аб знаходцы ў органы ўнутраных спраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.