Вы тут

Як замацаваць людзей на вёсцы?


Наведваючы «Дажынкі», я шчыра радаваўся поспехам кожнай вобласці. Але пры гэтым уважліва вывучаў, што мы яшчэ можам зрабіць для людзей, як павысіць прывабнасць вёскі. Каб чалавек ведаў: жыць у сельскай мясцовасці добра, выгадна і перспектыўна.

Аляксандр Лукашэнка на свяце ўшанавання працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў Клімавічах. 16 лістапада 2024 года


Беларусь — краіна для людзей. Менавіта таму ўсе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах народа. І адной з прыярытэтных задач урада было і застаецца забеспячэнне грамадзян жыллём. Уласны дах над галавой важны для любога чалавека, а асабліва для маладой сям’і. Гэта яе ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Акрамя таго, у нашай краіне пастаянна ўдасканальваюцца падыходы да аказання дзяржаўнай падтрымкі пры паляпшэнні жыллёвых умоў, у першую чаргу ў сельскай мясцовасці.

Фота з адкрытых крыніц

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка:

— Кіраўнік дзяржавы заўсёды дакладна расстаўляе прыярытэты. Сёння трэба падтрымліваць сельскую гаспадарку з розных крыніц. Горад Мінск фарміруе асаблівы бюджэт, які сапраўды можа аказаць істотную падтрымку ў той жа Мінскай вобласці і іншым рэгіёнам, якія пазначыў Прэзідэнт. Мы сёння будзем дадаткова працаваць у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Самыя высокія фінансавыя патокі і даходнасць у сталіцы, што дазваляе аграрыям вырашаць свае пытанні, таму што харчовая бяспека, сельская гаспадарка ў многіх частках датуюцца, іх трэба падтрымліваць. І вось, выкарыстоўваючы грошы Мінгарвыканкама, ужо тры гады рухаецца гэтая праграма.

Мінск сёння — гэта горад спажывання. Харчовую бяспеку ў нашай краіне ніхто не адмяняў. Гэта ў тым ліку і стабілізацыйныя фонды, гэта і паліца ў краме, на якой мінчане хочуць бачыць дзесяць сартоў малака, смятаны, масла і розныя прадукты мяснога паходжання. Таму ўзаемасувязь горада, насельніцтва, грошай і палітыкі нашай дзяржавы, падтрымка сельскай гаспадаркі асабліва важныя сёння. Як адзін з варыянтаў такога ўзаемадзеяння — сумесныя фінансы прадпрыемства «Гастэлаўскае» і Мінскага гарвыканкама дазволілі пабудаваць арэндны дом на 122 сям’і, дзе фактычна за сярэдні заробак горада Мінска будуць працаваць на вёсцы выдатныя спецыялісты з правам далейшага выкупу жылля, калі яны зацвердзяцца і адчуюць, што сяло ім па душы.

Трэба разумець, што сельскага насельніцтва, на жаль, становіцца менш. Таму сёння аграгарадок з’яўляецца адным з тых механізмаў, якія трэба развіваць, працаваць над тым, каб пакінуць там працаздольнае насельніцтва, у першую чаргу — моладзь. Для гэтага неабходна, каб у аграгарадку быў паўнавартасны сацыяльны стандарт. Тут павінен быць дзіцячы сад, ФАП, Дом культуры або Дом побыту, дзе або пасля работы, або ў выхадны дзень работнікі сельскай гаспадаркі ці іншых прадпрыемстваў маглі б паўнавартасна атрымліваць неабходныя паслугі, той соцыум, які сёння патрэбен літаральна кожны дзень. На вёсцы павінна быць і амбулаторыя, у якой можна здаць аналізы, а пры неабходнасці — паехаць у райцэнтр. А для гэтага патрэбны транспартныя зносіны з горадам: маршрутныя і аўтобусныя. Калі побач праходзіць чыгунка, павінна быць і электрычка. Менавіта тады каля гэтага аграгарадка фарміруецца сур’ёзны кластар сельгасвытворчасці, таму што ў аснове любой важнай справы стаяць людзі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.