Вы тут

Дзяржаўных узнагарод удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці


Дзяржаўных узнагарод удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ № 462 падпісаў 11 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, адвагу і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні чалавека на вадзе, заслугі ў судова-экспертнай дзейнасці, ахове дзяржаўнай мяжы, значны асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі, ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару, ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, удасканаленне падатковай і судовай сістэм, развіццё сельскай і лясной гаспадарак, тарфяной прамысловасці, будаўніцтва, ветэранскага руху, выдатныя дасягненні ў сферах навукі, статыстыкі, аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, ордэна Пашаны — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Баранавічах Васіль Сухаверхі і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Вячаслаў Хафізаў, ордэна Францыска Скарыны — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаіда Зубкова.

Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны майстар вытворчага навучання кіраванню механічным транспартным сродкам факультэта папярэджання і ліквідацыі НС Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Сяргей Захаранка.

Вайскоўцы памежнай службы-старшы тэхнік пагранзаставы 86-й пагрангрупы Алег Кавальчук і старшы інспектар пагранзаставы 19-й пагрангрупы Павел Сіманенка адзначаны медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы».

Медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» узнагароджаны вайскоўцы МНС: начальнік Светлагорскага РАНС Андрэй Высоцкі, старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 2 Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Пётр Кадушкін і начальнік цэнтра вадалазна-выратавальнай службы рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» Алег Сцяпук.

Вялікая група работнікаў розных сфер удастоена медаля «За працоўныя заслугі». У іх ліку намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз-галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Аўсіюк, прафесар кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Іван Канус, суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі прадстаўнікоў сферы культуры: дырыжора заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага ансамбля народнай музыкі «Выцінанка» Столінскага гарадскога Дома культуры Пятра Астапчука, саліста і артыста духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама Ганны Благавай і Сяргея Кудрачова.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Народным паэтам стаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна, заслужаным артыстам-артыст-вакаліст ( саліст)-вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Павел Усовіч, заслужаным дзеячам культуры-выкладчык па класе ўдарных інструментаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы Мікалай Нярэзька.

Звання заслужанага дзеяча навукі ўдастоены загадчык кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сяргей Зіматкін, заслужанага настаўніка-настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Ліды Таццяна Глыздова, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі-дырэктар ААТ «Шайтэрава» Верхнядзвінскага раёна Міхаіл Гуменкоў, заслужанага будаўніка-дырэктар КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама» Анжэла Бабарыка, заслужанага майстра спорту-спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па стральбе з лука Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па стралковых відах спорту Ганна Марусава.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні падзякі Прэзідэнта Беларусі.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі яе ўдастоена начальнік аддзела статыстыкі Веткаўскага раёна Жанна Ісакава. Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ўзнагароджана за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю. Першы намеснік начальніка Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС Андрэй Мяцельскі ўдастоены падзякі Прэзідэнта за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, эфектыўную арганізацыю работы, узорнае выкананне службовых абавязкаў; намеснік генеральнага дырэктара (па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях) ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Пятрэнка — за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё нафтаправоднага транспарту, патрыятычнае выхаванне моладзі. Падзяка таксама аб’яўлена прафесару кафедры кіравання аховай працы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Леаніду Місуну за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.