Вы тут

У Мінэканомікі патлумачылі прававыя механізмы папярэджання банкруцтва


У Беларусі скарачаецца доля дзяржаўных арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер па папярэджанні неплацежаздольнасці, паведаміла на анлайн-семінары «Прававыя механізмы папярэджання неплацежаздольнасці і банкруцтва» на YouTube-канале НЦЗПІ начальнік упраўлення аналізу ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Зоя Гайдучэнка, перадае БелТА.


«Паквартальная дынаміка ацэнкі ступені рызыкі наступлення банкруцтва дзяржаўных арганізацый паказвае ўстойлівы трэнд на зніжэнне колькасці арганізацый, якія патрабуюць фінансавага аздараўлення», — адзначыла Зоя Гайдучэнка.

Яна нагадала, што 1 кастрычніка 2023 года ўступіў у сілу закон аб урэгуляванні неплацежаздольнасці. Прававы акт змяшчае шэраг новых нормаў. Ён рэгулюе паўнамоцтвы «вертыкалі» дзяржорганаў у сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці і змяняе ўвесь механізм правядзення працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) у Беларусі.

«Па выніках 9 месяцаў доля арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер па папярэджанні неплацежаздольнасці, знізілася ў параўнанні з пачаткам дзеяння новага закона на 2,2%. Максімальнае зніжэнне адбылося па камунальных арганізацыях Магілёўскай (на 8,6%) і Брэсцкай (на 3,3%) абласцей, па рэспубліканскіх — у Магілёўскай (на 4,4%) і Гродзенскай (на 4%) абласцях. Зніжана колькасць арганізацый, якія патрабуюць прымянення мер аздараўлення, у будаўніцтве (на 15, 1%), сельскай гаспадарцы (на 8, 1%), прамысловасці (на 4, 8%)», — расказала Зоя Гайдучэнка.

Падчас анлайн-семінара растлумачаны нормы заканадаўства ў частцы папярэджання неплацежаздольнасці і банкруцтва, прававыя механізмы, роля і месца дзяржаўных органаў у гэтай сферы. Пазначаныя рызыкі наступлення банкруцтва як вызначальнага фактару неабходнасці аздараўлення прадпрыемстваў, алгарытм іх ацэнкі, прыведзены канкрэтныя прыклады.

Падводзячы вынікі анлайн-семінара, намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Марыя Пакала адзначыла, што ведамства працягне працу па абагульненні і аналізе паступаючых пытанняў па практыцы прымянення заканадаўства. Актуальная інфармацыя размяшчаецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, сайтах Міністэрства эканомікі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.