Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 13 снежня ў Беларусі з-за моцнага ветру, парывы якога ноччу і раніцай па ўсходняй палове будуць 15–20 м/с.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай пераважна па паўднёва-ўсходняй палове прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца, днём — у асноўным без ападкаў. На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 4–10 марозу, удзень — 1–6 градусаў са знакам мінус.
Сяргей КУРКАЧ
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.