Вы тут

У «Яндэкс Go» з’явіцца віртуальная чарга пры высокім попыце на таксі


Сэрвіс «Яндэкс Go» мае намер змяніць механіку назначэння заказаў на таксі падчас высокага попыту, калі не хапае свабодных машын. Так, для тарыфу «Эканом» з’явіцца віртуальная чарга, якая паказвае, колькі карыстальнікаў ужо чакаюць машыну, паведамляе kommersant.ru.


Фота БелТА

Прэс-служба кампаніі растлумачыла, што чарга дапаможа пасажырам ацаніць абстаноўку і вырашыць, ці варта чакаць машыну або ехаць іншым транспартам. У прыватнасці, калі чарга будзе памяншацца павольна, «Яндэкс Go» прапануе замовіць таксі ў іншым тарыфе або пабудаваць маршрут да пункта прызначэння на грамадскім транспарце.

У «Яндэкс Go» адзначылі, што ўвялі гэтую функцыю па просьбах пасажыраў. «Пасля канчатка масавых мерапрыемстваў шматлікія карыстальнікі не разумеюць, якія іх шанцы атрымаць машыну: таксі заказваюць усе вакол, а вольных аўтамабіляў паблізу звычайна не хапае. Цяпер у перыяд пікавага попыту першымі змогуць паехаць тыя пасажыры, якія зрабілі заказы раней», - сказана ў заяве прэс-службы агрэгатара таксі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.