Вы тут

У Віцебскім раёне прайшоў першы чэмпіянат па колцы дроў


Дровы на зіму, як і сані, гаспадары рыхтуюць не толькі летам, а тады, калі ёсць сілы і імкненне. А калі ў хаце няма дужага мужчыны, то на дапамогу прыйдуць кіраўніцтва і арганізацыі Прыдзвіння. На гэтым тыдні Віцебскі раён падхапіў флэшмоб, пачаты Прэзідэнтам, і правёў першы чэмпіянат па колцы дроў сярод дзяржаўных служачых, кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і устаноў раёна.


Спаборніцтва сярод драваколаў-аматараў правялі на базе аздараўленчага лагера «Спартакавец». Конкурсная частка была падзелена на два блокі: колка дроў і перарубка бервяна сярод кіраўнікоў. У склад кожнай каманды ўвайшлі жанчына і двое мужчын, адзін з якіх — кіраўнік. 

«Чэмпіянат па колцы дроў — добрая ініцыятыва, якая была падтрымана многімі раёнамі Віцебшчыны. Тыдзень назад эстафету нам перадаў Гарадоцкі раён, мы ахвотна падхапілі ідэю і перадаём яе далей гораду Віцебску — нашаму старэйшаму брату. Спадзяюся, гэтае мерапрыемства стане традыцыйным, і 18 каманд-удзельніц для першага разу — вельмі добры паказчык. Усім канкурсантам удачы і поспехаў, а самым імклівым — перамогі», — звярнуўся да ўдзельнікаў чэмпіяната старшыня Віцебскага райвыканкама Сяргей Ягораў. 

Каманды прыклалі максімум сіл, каб хутчэй за супернікаў справіцца з пастаўленай задачай. Адметна, што і прадстаўніцы прыгожага полу далі фору калегам-мужчынам. У сувязі з тым, што сёлета краіна адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усе нарыхтаваныя камандамі дровы будуць перададзены ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Сяргеевічу Іванову, які пражывае ў аграгарадку Альгова. 

Аляксандра Гвоздзева.

Фота ТК Віцебскі раён. Афіцыйна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.