Вы тут

«I Дзіцячыя партызанскія чытанні» адбыліся ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь


12 снежня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. I Дзіцячыя партызанскія чытанні».


Задачы канферэнцыі — прыцягнуць навучэнцаў школ да вывучэння падзей Вялікай Айчыннай вайны; развіць пошукава-даследчыя навыкі навучэнцаў; стымуляваць у школьнікаў цікавасць да вывучэння гераічнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

— Сёння ў архіўнай галіне новая і важная падзея — мы праводзім Рэспубліканскую канферэнцыю навучэнцаў «1-я Дзіцячыя партызанскія чытанні». Гэтая канферэнцыя стала лагічным працягам серыі мерапрыемстваў, якія былі праведзены ў архіўнай галіне ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У верасні прайшла 1-я Міжнародная канферэнцыя «Партызанскі архіў» і вось у канцы года мы праводзім «Дзіцячыя партызанскія чытанні». Правядзенне такога форуму стала магчыма дзякуючы акцыі «Архівы — школе», якая рэалізуецца ў галіне з 2022 г., — сказаў у сваім выступленні дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў. — Гісторыя партызанскага руху — гэта гераічная гісторыя нашай дзяржавы, вывучаць яе праз прызму архіўных дакументаў важна і неабходна. Прыемна, што сёння тут сабралася моладзь, заангажыраваная да даследчай работы. Гэта сведчыць аб тым, што і акцыя «Архівы — школе» і «Юны архівіст» прыносяць свае вынікі. Хачу адзначыць, што сёння ў юнакоў будзе магчымасць выступіць, падыскуціраваць, абмеркаваць свае даклады. Даклады вучняў будуць надрукаваны і кожнаму будзе ўручаны аўтарскі экзэмпляр зборніка.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Усім даследчыкам былі ўручаны сертыфікаты і кнігі.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.