Зразумела, што ў такой сітуацыі, пры такой палітыцы мы і пенсіянераў, і інвалідаў, і дзяцей-сірот павінны падтрымліваць. І ўвогуле, па тым, як мы вырашаем гэтыя пытанні, мяркуюць пра ўладу.
Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад па мерах удасканалення сацыяльнай абароны насельніцтва. 15 кастрычніка 2024 года.
— Сёння дзяржава прымае ўсе меры для павышэння якасці жыцця пажылых грамадзян. Неад’емнай часткай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі з’яўляецца пенсіённае забеспячэнне. Пенсіянерам у нас з’яўляецца кожны чацвёрты. І пенсіённая сістэма сёння функцыянуе стабільна, забяспечваецца своечасовасць выплаты пенсій. Расходы на выплату пенсій складаюць штогод каля дзевяці працэнтаў ВУП, і гэта супастаўна з развітымі краінамі. У 2024 годзе на гэтыя мэты будзе накіравана больш як 22 мільярды рублёў.
Галоўная задача ў пытанні пенсій — арыентацыя на рэальны рост. І гэта задача выконваецца. У лютым на 10 працэнтаў былі павялічаны памеры ўсіх працоўных пенсій. А таксама па рашэнні кіраўніка дзяржавы з 1 кастрычніка праведзены другі пераразлік працоўных пенсій. У сукупнасці памер пенсій павялічаны на 15 працэнтаў. Сярэдні памер працоўнай пенсіі непрацоўнага пенсіянера з кастрычніка складае 852 рублі.
Многія пенсіянеры ў краіне прымаюць рашэнне прадоўжыць працоўную дзейнасць. Так, гэта кожны пяты пенсіянер, або 445 тысяч чалавек (21,5 працэнта ад агульнай колькасці пенсіянераў). Для рынку працы вельмі каштоўны гэты рэсурс. З 1 студзеня 2025 года ўступіць у сілу адна з самых чаканых норм: усе працоўныя пенсіянеры будуць атрымліваць пенсію ў поўным памеры. Акрамя таго, у новым праекце закона «Аб змяненні законаў па пытаннях занятасці насельніцтва» для павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы грамадзянам за пяць гадоў да дасягнення пенсіённага ўзросту ўстаноўлены дадатковыя гарантыі. Гэта захаванне для беспрацоўных гэтай катэгорыі выплат дапамог па беспрацоўі на працягу шасці месяцаў. Для іншых катэгорый гэты перыяд скарачаецца. Працаўладкаванне ў лік устаноўленай броні. Раней — за два гады да агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, цяпер прапаноўваецца за пяць гадоў. Таксама поўная або частковая кампенсацыя наймальнікам затрат на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі.
За апошнія гады ў краіне адзначаецца прагрэс у вырашэнні праблем людзей з інваліднасцю. Гэта праяўляецца і ў мерах дзяржаўнай палітыкі, і ў адносінах грамадства да людзей з інваліднасцю. Такое слова, як інклюзія, яшчэ нядаўна не мела шырокага распаўсюджвання, а сёння мы ўжо гаворым аб інклюзіі як аб неабходнай умове рэалізацыі правоў інвалідаў у розных сферах жыццядзейнасці. Гэта датычыцца і магчымасці атрымання адукацыі, працаўладкавання, удзелу ў грамадскім жыцці і многіх іншых пытанняў. У кантэксце дзяржаўнай палітыкі людзі з інваліднасцю не аб’ект сацыяльнай дапамогі, а паўнапраўныя члены грамадства, для рэалізацыі якіх ствараюцца неабходныя дадатковыя ўмовы.
Алена КРАВЕЦ
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.