Вы тут

Жыхар Магілёва хацеў купіць ноўтбук у інтэрнэце, але застаўся без грошай і тэхнікі


Жыхар Магілёва хацеў купіць ноўтбук у інтэрнэце, але застаўся без грошай і тэхнікі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Фота БелТА

У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва звярнуўся 31-гадовы магіляўчанін. Мужчына хацеў набыць сабе ноўтбук, але пасля пераводу прадаўцу задатку так нічога і не атрымаў.

Праваахоўнікі высветлілі, што заяўніка падмануў 18-гадовы жыхар Віцебска. Менавіта ён размясціў на адным з сайтаў аб’яву аб продажы тэхнікі. Прапанову ён падмацаваў фатаграфіямі, узятымі з інтэрнэту.

Калі пакупнік пагадзіўся перавесці частку грошай, прадавец паведаміў нумар карты, а пасля забраў залічаныя сродкі, выдаліў аб’яву і перастаў выходзіць на сувязь.

У дачыненні да фігуранта следчыя распачалі крымінальную справу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.