Вы тут

Мінадукацыі: На гарачую лінію па залішнім дакументаабароце ў школах паступіла больш за 300 зваротаў


На гарачую лінію Міністэрства адукацыі па пытаннях залішняга дакументаабароту ў школах паступіла 312 зваротаў. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, якое прайшло пад кіраўніцтвам міністра адукацыі Андрэя Іванца, перадае БелТА.


Фота БелТА

Работа гарачай лініі па пытаннях залішняга дакументаабароту ва ўстановах адукацыі, прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання неўласцівых ім функцый была арганізавана з 30 кастрычніка па 1 снежня. Аналіз зваротаў праводзіўся штодзённа.

«За час работы гарачай лініі паступіла 312 зваротаў, з іх па пытаннях выканання неўласцівых функцый — 15 зваротаў. Больш дэталёвы аналіз паказаў, што з 15 зваротаў часцей за ўсё сустракаліся ананімныя пытанні па функцыянальных абавязках класных кіраўнікоў. Пры гэтым два чалавекі адмовіліся назваць рэгіён, пяць зваротаў паступіла з Гомельскай вобласці, чатыры — з Віцебскай вобласці (з якіх тры — з Аршанскага раёна), тры — з Брэсцкай вобласці, адзін — з Магілёўскай», — праінфармаваў Аляксандр Кадлубай.

У Міністэрстве падкрэслілі, што практыку правядзення гарачых ліній неабходна прадоўжыць. «Гэта трэба зрабіць не толькі ў ведамстве, але і на ўзроўні вобласці (горада Мінска). У кіраўнікоў будзе магчымасць атрымліваць інфармацыю з месцаў і прымаць кіраўніцкія рашэнні на сваім узроўні», — дадаў намеснік міністра.

У Мінадукацыі прайшла калегія, гаварылі пра пытанні залішняга дакументаабароту ва ўстановах адукацыі, прыцягненні педагагічных работнікаў да выканання функцый, не прадугледжаных іх службовымі абавязкамі, аб зацвярджэнні Канцэпцыі ўдасканалення падрыхтоўкі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця, іх сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадства на 2025-2027 гады, а таксама аб зацвярджэнні Стратэгіі развіцця сістэмы адукацыі Беларусі да 2035 года, якая вызначае задачы, асноўныя напрамкі і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.