Вы тут

ЦВК прыняў дакументы для рэгістрацыі Канапацкай кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі


Індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Фота БелТА

З 7 па 21 снежня ўключна асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, павінна прадставіць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты.

Асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію наступныя дакументы: пісьмовую заяву аб згодзе балаціравацца; біяграфічныя звесткі па форме, устаноўленай ЦВК; даведкі або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць звесткі аб адукацыі, аб месцы працы і займаемай пасады служачага; дэкларацыі аб сваіх даходах і маёмасці, а таксама аб даходах і маёмасці жонкі (мужа) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.

Дакументы могуць падаць як самі патэнцыяльныя кандыдаты ў Прэзідэнты, так і іх прадстаўнікі па даверанасці. Ганна Канапацкая асабіста прадставіла дакументы ў ЦВК.

З 22 па 31 снежня 2024 года ўключна пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў).

З 1 па 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.