З 16 па 20 снежня ў Пекіне і Ціндао пройдзе 3-ці Конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў краін ШАС сярод прадстаўнікоў 26 дзяржаў.
Удзельнікаў ад Беларусі на конкурс накіроўвае Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ». Гэта супрацоўнікі СЗАТ «БЕЛДЖЫ»: інжынер-электронік Дзяніс Куляшоў і інжынер-механік Ігар Сіўчык.
На працягу пяці дзён каманды будуць спаборнічаць у эксплуатацыі і наладцы прамысловых робатаў, прамысловым кіраванні інтэлектуальнай вытворчасцю, спаборніцтве слесараў-зборшчыкаў. Беларуская каманда стане ўдзельніцай першай з заяўленых дысцыплін.
— Наша каманда ўпершыню ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У ходзе адбору членамі беларускай каманды сталі маладыя інжынеры цэха зваркі аднаго з вядучых і перадавых прадпрыемстваў нашай краіны, — паведаміў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» Валерый Курсевіч. — Сёння «БЕЛДЖЫ» з’яўляецца не толькі прадпрыемствам з самымі сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі. Але і цэнтрам кампетэнцый, дзе работнікі вучацца прама на вытворчасці. І мы не раз назіралі за іх высокім прафесіяналізмам. Упэўнены, што нашы ўдзельнікі дастойна прадставяць нашу краіну і прафсаюзны рух Беларусі.
Арганізатарам конкурсу выступае Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў. Праходзіць ён у Кітаі штогод па розных напрамках прафесійнага майстэрства.
Варта адзначыць, што галіновы прафсаюз надае вялікую ўвагу прафесійнаму развіццю работнікаў. Яны штогод удзельнічаюць у конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Напрыклад, у конкурсе «Лепшы па прафесіі», у Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод маладых работнікаў прадпрыемстваў па розных працоўных спецыяльнасцях і інш.
Алена КРАВЕЦ
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.