Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025 года. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Улічваючы папулярнасць беларускага „бязвізу“ сярод замежнікаў, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Замежнікі па — ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна», — падкрэслілі ў памежным ведамстве.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў 2022 годзе Беларусь наведалі больш за 1 млн грамадзян краін Еўропы. Найбольшай папулярнасцю бязвізавы ўезд карыстаецца ў турыстаў з сумежных краін — Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама Германіі, Эстоніі, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі.
Падрабязная інфармацыя аб парадку бязвізавага ўезду ў Беларусь размешчана на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.
Прэв’ю: БелТА
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.