Беларусь і Расія гатовыя разам супрацьстаяць тэрарыстычнай пагрозе. Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, паведамляе БелТА.
Сёння ў Мінску праходзіць 7-е сумеснае пасяджэнне калегій Следчага камітэта Беларусі і Следчага камітэта Расіі «Актуальныя пытанні злачынстваў тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці, іншыя пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў папярэдняга следства». У пасяджэнні прымаюць удзел старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
«Беларусь і Расію спрабуюць падзяліць і разрушыць. Метады для гэтага выкарыстоўваюцца розныя, не толькі інфармацыйныя. Сёння мы бачым канкрэтныя тэрарыстычныя пагрозы, якія ідуць з боку нашых былых партнёраў, а цяпер, можна сказаць, ворагаў. Яны спрабуюць падарваць канструктыўнае ўзаемадзеянне нашых краін. Мы гатовыя разам процідзейнічаць гэтым пагрозам», — адзначыў Дзмітрый Гара.
Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок будзе вучыцца на антытэрарыстычных напрацоўках расійскіх калег, у тым ліку на вопыце, атрыманым у ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Прэв’ю: БелТА
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.