Сёння ў Мінску прайшло 7-е сумеснае пасяджэнне калегій Следчага камітэта Беларусі і Следчага камітэта Расіі на тэму «Актуальныя пытанні злачынстваў тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці, іншыя пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў папярэдняга следства», паведамляе БелТА.
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара, старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
На пасяджэнні калегіі былі прадстаўлены даклады аб выніках міжведамаснага супрацоўніцтва, а таксама прапанаваны практычныя крокі па паляпшэнні барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. Абмеркаванне было засяроджана на важнасці аб’яднання намаганняў для паспяховага выканання задач. Дакладчыкі падзяліліся эфектыўнымі метадамі расследавання злачынстваў, адзначыўшы пры гэтым і існуючыя праблемы, якія патрабуюць неадкладнага вырашення.
Так, начальнік Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі Вадзім Кісель звярнуў увагу на заканадаўчыя ініцыятывы ведамства па супрацьдзеянні злачыннасці тэрарыстычнай і экстрэмісцкай накіраванасці. Ён таксама адзначыў, што назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя сыходу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці ў інтэрнэт-прастору. «Дзякуючы распрацоўцы новых методык расследавання і ўдасканаленні міжведамаснага ўзаемадзеяння ў 2024 годзе раскрыта каля 90% крымінальных спраў гэтай катэгорыі. Таксама станоўчая дынаміка стала магчымай дзякуючы ўвядзенню спецыялізацыі следчых па расследаванні злачынстваў гэтай катэгорыі», — дадаў Вадзім Кісель.
Начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Агафонаў таксама выступіў з дакладам. На прыкладзе канкрэтных крымінальных спраў ён расказаў аб станоўчым вопыце беларускіх следчых у супрацьстаянні злачынствам тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару
На мерапрыемстве кіраўнікі следчых камітэтаў Беларусі і Расіі падпісалі сумесную заяву па пытаннях процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Кіраўнікі ведамстваў самым рашучым чынам асудзілі акты тэрарызму і экстрэмізму. Пры гэтым акцэнт быў зроблены на тым, што супрацьдзеянне такой катэгорыі злачыннасці — адзін з найважнейшых элементаў падтрымання міру і бяспекі ў Саюзнай дзяржаве.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.