Сумесная беларуска-азербайджанская вытворчасць ветэрынарных прэпаратаў з’явіцца ў Азербайджане, што дасць магчымасць выйсці на новыя рынкі рэгіёна, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Генеральны дырэктар ААТ «БелВітуніфарм» Ілья Дараўскіх і старшыня праўлення Інстытута харчовай бяспекі Азербайджану Алі Набіеў у Баку падпісалі пагадненне аб канфидэнцыяльнасці і дагавор аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі.
Работа, праведзеная перад падпісаннем стратэгічных дакументаў, — вынік дагавораў кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Азербайджана ў частцы арганізацыі сумеснай вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў. Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, вытворчасць ветпрэпаратаў у Азербайджане, акрамя камерцыйнай выгады для абодвух бакоў, дасць магчымасць выйсці на новыя перспектыўныя рынкі.
ААТ «БелВітуніфарм» з’яўляецца вядучым вытворцам вакцын, сываратак і фармакалагічных ветэрынарных прэпаратаў у Беларусі і краінах СНД. Асноўнай стратэгічнай задачай прадпрыемства ставіць для сябе развіццё і ўдасканаленне сістэмы ветэрынарнай дапамогі і клопат пра здароўе жывёл за кошт забеспячэння надзейнымі і эфектыўнымі інавацыйнымі ветэрынарнымі сродкамі.
Прэв’ю: БелТА
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.