Вы тут

Сергяенка: Прымяненне нелегітымных эканамічных санкцый — галоўны інструмент Захаду


Прымяненне нелегітымных эканамічных санкцый стала галоўным інструментам прасоўвання Захадам сваіх геапалітычных інтарэсаў. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргяенка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прыняў заяву аб неабходнасці спынення эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакады, уведзенай Злучанымі Штатамі Амерыкі супраць Рэспублікі Куба.

«У Беларусі з вялікай павагай ставяцца да Кубы і яе народа, які з’яўляецца прыкладам мужнасці, стойкасці, вернасці і любові да сваёй Радзімы. Сёння паміж нашымі краінамі склаліся выключна дружалюбныя, адкрытыя адносіны. Вядзецца цесны дыялог у тым ліку і на парламенцкім узроўні, — сказаў Ігар Сергяенка. — 3 снежня 2022 года ў ходзе афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшыні Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі нашых краін, які заклаў трывалы падмурак для далейшага развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама канструктыўнага дыялогу ў галіне заканатворчай дзейнасці. У развіццё мемарандума летась мы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. У ім бакі выказалі гатоўнасць аказваць узаемную падтрымку, дапамогу на міжнароднай арэне ў пытаннях абароны суверэнітэту Беларусі і Кубы, права беларускага і кубінскага народа на самастойнае вызначэнне шляхоў развіцця».

На жаль, не адкрыты дыялог, а прымяненне нелегітымных эканамічных санкцый стала галоўным інструментам прасоўвання так называемым калектыўным Захадам сваіх геапалітычных інтарэсаў, у тым ліку ў дачыненні да Беларусі і Кубы, адзначыў спікер. «Свет мяняецца. Усё больш краін выступаюць супраць палітыкі шантажу і грубага ціску, прызнаюць неабходнасць фарміравання і каштоўнасць новага шматпалярнай светабудовы. Перакананы, што сённяшні разгляд пытання падкрэсліць беларуска-кубінскую нацэленасць разам супрацьстаяць выклікам сучаснасці, садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва па ўсіх напрамках», — падкрэсліў Ігар Сергяенка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.