Вы тут

Галоўчанка: ЕАЭС рэальна працуе, але чаканага інтэграцыйнага прарыву пакуль не адбылося


Еўразійскі эканамічны саюз дае рэальныя вынікі, дапамагаючы спраўляцца са знешнімі выклікамі, але чаканы пры яго стварэнні інтэграцыйны прарыў пакуль не адбыўся. Такую ацэнку зрабіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 13 снежня ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае БелТА.


«Інтэграцыя рэальна працуе, дазваляючы нам годна спраўляцца са знешнімі выклікамі, забяспечваць дадаткова ўстойлівасць эканомік, развіваць новыя кампетэнцыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, высокіх тэхналогіях і г.д. аднак пры ўсіх дасягненнях і поспехах варта прызнаць, што таго прарыву, які меўся на ўвазе пры падпісанні дамовы аб ЕАЭС у 2014 годзе, пакуль не адбылося», — заявіў прэм’ер-міністр Беларусі.

Ён канстатаваў, што ў ЕАЭС не вырашаны ўсе пытанні, якія першапачаткова ставіліся, у прыватнасці не пераадолена палярнасць поглядаў на гарманізацыю заканадаўства ў сферы фінансавых рынкаў. «Хоць у адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС у наступным годзе ў Алматы павінен быў пачаць функцыянаваць наднацыянальны орган па рэгуляванні фінансавага рынку», — заўважыў Раман Галоўчанка.

«Складана ідзе працэс цыфравізацыі: свет ужо думае аб практычнай сферы прымянення штучнага інтэлекту, а мы да гэтага часу недарэзалі праблемы функцыянавання электроннага лічбавага подпісу ў саюзе. Неабходны больш канкрэтны і прыземлены дыялог па кліматычным парадку дня. Прытрымліванне трэнду на дэкарбанізацыю і развіццё нізкавугляроднай эканомікі стварае высокія рызыкі ўзнікнення перашкод для ўзаемнага гандлю. Трэба быць гатовымі да іх пераадолення», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

На яго думку, неабходны сур’ёзны аналіз вынікаў рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. «Частка задач, пастаўленых кіраўнікамі дзяржаў, пакуль да канца не выкананая, і нам варта паскорыцца, каб нагнаць упушчанае. Гэта важна і для стварэння неабходных стартавых пазіцый рэалізацыі новага стратэгічнага дакумента — дарожнай карты па дасягненні мэт, пазначаных у Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.