Вы тут

Умовы датэрміновага выхаду на пенсію бацькоў дзяцей з інваліднасцю расказалі ў Мінпрацы


Падрабязнасці пра тое, як бацькі дзяцей з інваліднасцю могуць датэрмінова выйсці на пенсію, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У Мінпрацы нагадалі, што для маці і бацькоў, якія выхоўвалі дзяцей-інвалідаў, прадугледжаны датэрміновы выхад на пенсію на 5 гадоў раней дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Так, маці — у 53 гады, бацькам — у 58 гадоў.

Маці могуць датэрмінова выйсці на пенсію, калі яны выхоўвалі дзяцей-інвалідаў не менш за 8 гадоў да іх паўналецця (18 гадоў), маюць 5 гадоў страхавога стажу і 20 гадоў агульнага стажу. Бацькам датэрміновая пенсія прызначаецца, калі маці дзіцяці сфармавала права на датэрміновую пенсію і адмовілася ад яе на карысць бацькі альбо не паспела скарыстацца сваім правам у сувязі са смерцю.

Са студзеня 2025 года права на пенсію прадастаўлена таксама бацькам, якія самастойна выхавалі дзіця-інваліда без удзелу маці. Умовы тыя ж: выхаванне дзяцей-інвалідаў не менш за 8 гадоў да іх паўналецця (18 гадоў), 5 гадоў страхавога стажу і 25 гадоў агульнага стажу.

У ведамстве падкрэслілі, што варта ведаць аб тым, што ў 5 гадоў страхавога стажу не залічваюцца: час догляду за малалетнімі дзецьмі, дзецьмі-інвалідамі, інвалідамі першай групы і асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту; час вучобы; службы ў войску; а таксама перыяд атрымання дапамогі па беспрацоўі. Усе гэтыя перыяды залічваюцца ў агульны стаж.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.