Шэсць пацярпелых у выніку ўзгарання ў Віцебскім ГЦ знаходзяцца ў бальніцы, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
«Цяпер у Віцебскай абласной бальніцы знаходзіцца шэсць пацярпелых з траўмамі (парэзамі), атручваннем чадным газам, апёкамі. Медыкі аказваюць усю неабходную меддапамогу, праводзяцца неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы», — адзначылі ў прэс-службе.
Для аказання кансультатыўнай і медыцынскай дапамогі калегам у Віцебску накіроўваюцца спецыялісты рэспубліканскага ўзроўню.
Як паведамлялася, у ГЦ «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава ў Віцебску адбылося задымленне. На месцы працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Прэв’ю:
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.