Падчас адной з камандзіровак нам удалося пабываць у Палацы князя Пацёмкіна ў Крычаве. Гэта помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, выкананы ў стылі рускага класіцызму з пазнейшымі напластаваннямі элементаў псеўдаготыкі.
У далёкім 1776 годзе Крычаўскае стараства атрымаў ад Кацярыны II яе фаварыт генерал-аншэф найсвятлейшы князь Рыгор Пацёмкін-Таўрычаскі. Менавіта ён і ўзвёў у гэтай мясцовасці цудоўны палац, які з вышыні птушынага палёту складаецца ў ініцыялы графа і імператрыцы: літары «П» і «Е».
Сёння палац Пацёмкіна — галоўная славутасць Крычава. На першым паверсе размяшчаецца ЗАГС і Музей маці. А ў астатніх залах — экспазіцыі гістарычнага музея горада. Такі вось стык мінулага з сучаснасцью выглядае вельмі цікава, асабліва калі гасцей палаца сустракаюць асабіста граф з імператрыцай!
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.