Вы тут

Лыжніца Каралёва заняла пятае месца ў спрынце на этапе Кубка Расіі


Беларуская спартсменка Ганна Каралёва ўвайшла ў топ-5 спрынту на трэцім этапе Кубка Расіі па лыжных гонках, які праходзіць у Чусавым Пермскага края, паведамляе БелТА.


У суботу мужчыны і жанчыны вызначалі наймацнейшых у спрынце вольным стылем. У кваліфікацыі ў дзяўчат лідар нашай каманды Ганна Каралёва паказала 19-ы вынік сярод 48 спартсменак, затым заняла другое месца ў чвэрцьфінале і з трэцяй пазіцыі ў паўфінале прайшла ў вырашальны забег, дзе фінішавала пятай. Перамогу атрымала Анастасія Фалеева з каманды Татарстана. У мужчынскіх спаборніцтвах наш Раман Ялетнаў не здолеў пераадолець адборачны раўнд, стаўшы 56-м сярод 85 лыжнікаў.

Раней на трэцім этапе Кубка Расіі па лыжных гонках Ялетнаў заняў 28-ю пазіцыю ў індывідуальнай гонцы, а Каралева была ў гэтай жа дысцыпліне 16-й. У бягучым сезоне ў актыве Ганны ёсць адзін подыум у рамках турніру — на першым этапе ў Вяршыні Тэі ў канцы лістапада беларуска стала сярэбраным прызёрам у спрынце. Спаборніцтвы ў Чусавым завершацца заўтра дзвюма гонкамі праследавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.