Вы тут

«Вухуцік і яго таямніца»: казка, К. С. Хадасевіч-Лісавая 6+


Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. А для сапраўднага сяброўства, як вядома, не існуе адлегласцей і перашкод. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых для іх планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі.


І вось аднойчы зусім выпадкова адкрылі таямніцу, якая перайначыла жыццё Вухуціка і задала яму складаную загадку. У захапляльнай казачнай гісторыі сябры разам паспрабуюць знайсці адказ на яе. Яны пераканаюцца, што сустрэліся і пасябравалі зусім невыпадкова, таму што...

Фармат:70×1001/16
Год выдання: 2022
Колькасць старонак:128
Кошт з ПДВ: 20,48 руб.
Пераплёт: цвёрды
ISBN9789855753897


Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».