У Інстытуце журналістыкі БДУ прайшла VІ міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародная журналістыка — 2017: ідэя інтэграцыі інтэграцый і медыя».
Прывітанне канферэнцыі адрасавала міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. Традыцыі ўвагі беларускіх даследчыкаў да сусветнай медыйнай прасторы досыць даўнія і трывалыя. У Інстытуце журналістыкі працуе моцная кагорта даследчыкаў замежных мас-медыя, стасункаў з імі айчынных газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Міністр інфармацыі, у прыватнасці, у сваім прывітальным слове адзначыла: «Ва ўмовах дынамічнага развіцця інфармацыйнай прасторы бачыцца асабліва актуальным навуковае забеспячэнне фундаментальных і прыкладных пытанняў міжнароднай журналістыкі, дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Упэўнена, што канферэнцыя паспрыяе рэзультатыўнаму абмеркаванню важнейшых праблем сучаснай медыясферы...»
— У госці да нас прыехалі навукоўцы з 11 краін, — расказвае дырэктар Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Дубовік. — Удзел у канферэнцыі прынялі даследчыкі, эксперты з Расіі, Украіны, Казахстана, Кітая, Францыі, Ірака, Ірана і інш. Як правіла, усе — нашы даўнія партнёры, навукоўцы, з якімі мы кантактуем па многіх пытаннях. Асаблівая ўвага многіх удзельнікаў канферэнцыі нададзена беларуска-кітайскім медыйным стасункам, СМІ ў Кітаі і іх ролі ў асвятленні тэмы развіцця Эканамічнага пояса Шоўкавага шляху.
Кастусь ЛАДУЦЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-laducka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/instytut-zhurnalistyki-bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich
[7] https://zviazda.by/be/tags/syargey-dubovik
[8] https://zviazda.by/be/tags/smi