Магутны ўзрыў прагрымеў у Пакістане, загінулі па меншай меры 74 чалавекі, звыш 150 паранены, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Тэрарыст-смяротнік учыніў падрыў у маўзалеі суфійскага філосафа на поўдні Пакістана. Адказнасць за тэракт узяла тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф назваў узрыў атакай на прагрэсіўную будучыню краіны і паабяцаў прыняць дадатковыя меры бяспекі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[3] https://zviazda.by/be/tags/pakistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/u-svece