За 5 гадоў у эканоміку Мінска плануецца прыцягнуць 38,1 мільярда долараў замежных інвестыцый, заявіў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай РАГАШЧУК у рамках прадстаўлення Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Мінска на 2016—2020 гады падчас сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
«У 2016 годзе Мінск увайшоў у рэйтынг самых перспектыўных для інвестыцый еўрапейскіх гарадоў, — адзначыў Мікалай Рагашчук. — Будзе працягвацца рэалізацыя 20 інвестыцыйных праектаў з удзелам замежнага капіталу». Акрамя таго, сёння разглядаюцца магчымыя варыянты супрацоўніцтва з рознымі замежнымі кампаніямі. Прыярытэтным напрамкам з'яўляецца прыцягненне інвестыцый з Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Мы чакаем не менш за 100 мільёнаў долараў у год», — падкрэсліў Мікалай Рагашчук.
У знешнеэканамічнай дзейнасці працягнецца актыўная работа па развіцці рынкаў збыту — для дасягнення раўнамернага размеркавання экспартных паставак паміж ЕАЭС, ЕС і краінамі далёкага замежжа. Гэта дазволіць асвоіць новыя рынкі і замацавацца на іх, а таксама скараціць магчымую залежнасць эканамічнага росту горада ад аднаго гульца.
Вынікам дасягнення пастаўленых мэт стане прырост валавога ўнутранага прадукту на 12,5%, а таксама рост рэальнай заработнай платы насельніцтва на 10%, адзначыў Мікалай Рагашчук.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich
[7] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-ragashchuk