Адзін з фешэнебельных рэстаранаў мексіканскага курорта Каба-Сан-Лукас вырашыў прапанаваць сваім кліентам самы дарагі така ў свеце.
У ім ад звычайнага засталася толькі кукурузная аладка. Начынне ж стравы складаецца з сапраўдных залатых шматкоў, японскай мармуровай ялавічыны кобе, лангустаў, ікры бялугі і сыру бры з чорнымі труфелямі. Да така падаецца і спецыяльны соус на аснове чылі і тэкілы экстра-класа. Дарэчы, пакуль інфармацыі аб заказах гэтай стравы не было.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/taka
[3] https://zviazda.by/be/tags/restaran