На гэтым тыдні кіраўнік дзяржавы ўжо праводзіў сустрэчу з дэлегацыяй міжнароднай банкаўскай структуры — Еўразійскага банка рэканструкцыі і развіцця. А ўчора Прэзідэнт прыняў кіраўніка місіі Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі Пітэра Долмана. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва нашай краіны з МВФ.
— Дзякуй, што прыехалі ў Беларусь і прыйшлі па маёй просьбе для таго, каб мы маглі з вамі абмеркаваць літаральна адно-два пытанні, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — І хачу сказаць, што я не перамовы весці вас запрасіў, бо ведаю, што вы актыўна супрацоўнічаеце з нашымі спецыялістамі па праблематыцы адносін з МВФ, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Проста ёсць пара пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць. Для мяне і краіны яны вельмі важныя. Мяркую, што тыя пытанні, па якіх мы будзем весці размову, яны і ў інфармацыйным плане карысныя для вас, ну і наогул на будучыню, каб вы ведалі пра сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/piter-dolman
[7] https://zviazda.by/be/tags/mvf