Амерыканскі музыкант Чак Бэры, які стаяў ля вытокаў рок-н-ролу, памёр у сваім доме ў штаце Місуры ва ўзросце 90 гадоў.
Пра смерць артыста паведаміла паліцыя акругі Сэнт-Чарльз у сваім "Фэйсбуку".
Кар'ера спевака і музыканта на ніве гуказапісу пачалася больш за 60 гадоў таму.
Сярод напісаных ім хітоў такія эталоны жанру, як "Rock and Roll Music", "Maybellene", "Roll Over Beethoven" і "Johnny B. Goode".
Ужо ў 1984 годзе ён атрымаў музычную прэмію "Грэмі", а ў 1986-м увайшоў адным з першых у амерыканскую Залу славы рок-н-ролу.
У мінулым годзе артыст вырашыў выпусціць першы за апошнія 37 гадоў альбом, пра што ён абвясціў на святкаванні свайго 90-годдзя.
Альбом, які музыкант назваў "Чак", быў запісаны ў яго родным горадзе Сэнт-Луісе. Ён павінен выйсці на працягу гэтага года, стаўшы, такім чынам, пасмяротным.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news
[2] https://zviazda.by/be/tags/chak-bery
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc